Аўстралійская піўная кампанія Victoria Bitter пачала прадаваць чай са смакам піва, піша Daily Mail.
Чай падобны на піва не толькі смакам, але і пахам. Ён цалкам безалкагольны, нягледзячы на тое, што ў складзе ёсць хмель.
Новы тавар з'явіўся ў панядзелак, 29 ліпеня, і ў гэтую ж раніцу большая яго частка была распрададзеная.
Адна ўпакоўка такога чаю на 24 пакецікі каштуе $10.