Беларусь высока цэніць пазітыўныя крокі з боку ЕС. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю вядучаму еўрапейскаму інфармацыйнаму тэлеканалу «Еўраньюс».

«Калі гаварыць аб пацяпленні ў адносінах Беларусі і ЕС, то ў іх ёсць пазітыўныя моманты. Мы гэта высока цэнім. Лічым, што гэта той пункт адліку, ад якога можна развіваць адносіны», — падкрэсліў прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, па аб’ёму тавараабароту Еўрасаюз займае другое месца ў знешнім гандлі Беларусі. «Ёсць узаемны інтарэс, і гэта падштурхоўвае нас да нармальных адносін», — сказаў ён.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама адзначыў, што Беларусь вітае крокі ЕС па ініцыятыве Усходняга партнёрства.
«Мы вітаем гэты пазітыўны крок Еўрасаюза ў адносінах да сваіх суседзяў. Гэта прагматычны, разумны і своечасовы крок ЕС», — лічыць прэзідэнт

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0