выцягваючы грошы з пажару.

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле прафілактыкі і прапаганды ўпраўлення МНС па Гомельскай вобласці, узгаранне адбылося 30 студзеня ў вёсцы Стаўбун. Гаспадыня дома, 1937 года нараджэння, запрасіла гасцей. Падчас бяседы ў выніку кароткага замыкання пачаўся пажар. Людзі выбеглі на вуліцу, выклікалі службу 101 і сталі чакаць пажарных. Раптам пенсіянерка ўспомніла, што ў доме засталіся 4 млн. рублёў, і кінулася за грашамі.

У выніку жанчына атрымала 30% апёкаў цела, пацярпелі спіна, ногі і рукі. Паводле слоў супрацоўнікаў Веткаўскага аддзела МНС, грошы выратаваць не ўдалося. Ратавальнікі лакалізавалі пажар.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0