Дактары выдалілі са страўніка 26-гадовай індыйскай жанчыны каштоўнасцей і манет коштам больш за $66 тысяч, піша Daily Mail.

26-гадовая Руні Хатун была слабай і знясіленай, калі 16 ліпеня яе даставілі ў бальніцу ў штаце Заходняя Бенгалія пасля таго, як яе пачало ванітаваць пасля кожнага прыёму ежы.

Лекары выдалілі з яе страўніка 69 ланцужкоў, 80 завушніц, 46 манет, 8 медальёнаў, 11 насавых кольцаў, 4 ключы, 5 бранзалетаў і 1 цыферблат.

Маці жанчыны заўважыла, што ўпрыгажэнні пачалі знікаць з іх дому, але яна не ведала, што іх праглынула дачка.

Аперацыя доўжылася каля гадзіны і пятнаццаці хвілін, і лекары паспяхова выдалілі метал і ўпрыгажэнні з яе страўніка.

Падобнае расстройства харчовых паводзін называецца пікацызмам. Вельмі часта пікацызм сустракаецца ў цяжарных жанчын, маленькіх дзяцей і асоб з агульнымі парушэннямі псіхічнага развіцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0