Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон заключыць здзелку з Масквой у сферы кантролю за ўзбраеннямі, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Я думаю, мы заключым здзелку з Расіяй, дзе ў нас будзе кантроль над узбраеннямі, таму што мы дадаем ў яе тое, што нам не трэба», - сказаў ён. Трамп дадаў, што Кітай спрабуе дагнаць ЗША, аднак усё роўна адстае.

Раней дарадца амерыканскага лідара па нацбяспецы Джон Болтан заявіў, што падпісаная з Расеяй Дамова аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-3) наўрад ці будзе працягнутая. Тэрмін яе дзеяння сканчаецца ў 2021 годзе.

Болтан дадаў, што ЗША 2 жніўня афіцыйна выйдзе з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД). Трамп абвясціў пра гэта восенню 2018 года, звінаваціўшы Расію ў распрацоўцы ракеты 9М729 ў парушэнне ўмоваў дамовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0