Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу C-Span, што яго паведамленні ў Твітары - адзіная форма абароны ад нападак прэсы.

«Калі б мяне бесстаронне асвятлялі, мне б нават не прыйшлося б пісаць у Твітар. Гэтая мая адзіная форма абароны. Калі б прэса мяне сумленна асвятляла, мне б не было гэта трэба, але яны не асвятляюць мяне сумленна», - лічыць Трамп.

Ён дадаў, што тое, як пра яго піша прэса - самае вялікае расчараванне для яго за два з паловай гады на пасадзе прэзідэнта.

Трамп таксама адзначыў, што сярод яго 43 тысяч паведамленняў у Твітары няма такіх, пра якія ён асабліва б шкадаваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0