Брытанскі міністр па пытаннях Brexit Стывен Барклі заявіў, што Вялікабрытанія пакіне Еўрасаюз 31 кастрычніка, незалежна ад таго, ці ўдасца дасягнуць нейкага пагаднення.

У сваім посце ў Твітары Барклі адзначыў, што выразна акрэсліў гэту пазіцыю ў размове з галоўным перамоўшчыкам Еўрасаюза па Brexit Мішэлем Барнье.

«Два новыя камітэты па Brexit ужо працуюць», - заявіў Барклі, адзначыўшы, што «цяпер у нас ёсць свежы падыход да перамоваў па здзелцы і мы гатовыя пакінуць ЕС».

Борыс Джонсан ў мінулую сераду стаў прэм'ерам Вялікабрытаніі. Ранейшы лідар Тэрэза Мэй сышла ў адстаўку, не даўшы рады праблемам Brexit і аб'яднаць кансерватараў. Джонсан паабяцаў у любым выпадку вывесці краіну з ЕС 31 кастрычніка, але стварыць «новае партнёрства» з Еўрасаюзам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0