Цела маскоўскай блогеркі знайшлі ў чамадане ў здымнай кватэры на захадзе Масквы. Па падазрэнні ў забойстве быў затрыманы яе 33-гадовы знаёмы. Следчы камітэт РФ апублікаваў відэа яго допыту.
«Яна неаднаразова мяне абражала, прыніжала маю сэксуальную годнасць і прыніжала мае фінансавыя магчымасці. Я не змог вытрымаць … і нанёс ёй не менш за пяць удараў нажом у вобласць шыі і грудзей», - сказаў затрыманы.
Па словах маладога чалавека, ён раскайваецца і будзе супрацоўнічаць са следствам.
0
0
0
0
0
0