Фота: «Яндэкс.Карты»

Фота: «Яндэкс.Карты»

Комплекс будынкаў завода Кірава пачалі прадаваць яшчэ ў 2003 годзе, але частка іх была рэалізаваная толькі ў 2013-м кампаніі «Белнафтагаз». Астатнія збудаванні прадалі толькі сёння і толькі з чацвёртай спробы пры зніжэнні цаны на 30%.

Фота: Цэнтр прамысловай ацэнкі

Фота: Цэнтр прамысловай ацэнкі

Як распавёў дырэктар Цэнтра прамысловай ацэнкі Мікалай Музычэнка, на аўкцыён паступіла адна заяўка. Таму лот сышоў з малатка па цане на 5% вышэйшай за пачатковую — за 16 434 835,20 беларускага рубля (каля 8 млн даляраў). Яго купіла нядаўна зарэгістраваная (мабыць, пад гэтыя мэты) беларуская кампанія, назва якой пакуль не агучваецца.

Вось як цяпер выглядае набыты ёй аб'ект:

Фота: Цэнтр прамысловай ацэнкі

Фота: Цэнтр прамысловай ацэнкі

Фота: Цэнтр прамысловай ацэнкі

Фота: Цэнтр прамысловай ацэнкі

Гэты ўчастак падлягае трансфармацыі са зносам размешчаных на ім вытворчых будынкаў і збудаванняў для наступнага размяшчэння шматфункцыянальнага грамадскага комплексу з блокам будынкаў адміністрацыйна-дзелавога прызначэння са ўбудавана-прыбудаванымі аб'ектамі гандлю, бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання і жылым блокам.

Тут таксама прапісана размяшчэнне дзіцячага саду на 75 месцаў. Па словах Музычэнкі, пераможцу аўкцыёну задавальняе канцэпцыя развіцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0