31.07.2019 / 16:33

Як у Hugo Boss. «Камволь» будзе шыць мужчынскія касцюмы за 900 рублёў 8

«Камволь» збіраецца скарыць еўрапейскі рынак мужчынскімі касцюмамі. Абяцае, што па якасці яны будуць не горшыя, чым у Hugo Boss, якія прадаюцца ў Лондане за 700 фунтаў.

«Будзем вырабляць пад сваёй маркай мужчынскія касцюмы, і не такія, якія вы можаце бачыць у сталічных універмагах, вырабленыя іншымі беларускімі прадпрыемствамі. Напаўняльнасць нашага брэнда, яго палітыка — параўнанне з ручной зборкай машыны элітнага класа. «Паршэ», да прыкладу», — распавёў газеце «Беларусы і рынак» генеральны дырэктар камбіната Анатоль Суботка.

Касцюм з папярэдняй калекцыі «Камволя».

Беларускія косюмы прэміум-класа будуць каштаваць 900 рублёў.

Прадпрыемства збіраецца стварыць сваю сетку крамаў у Еўропе. Ужо зарэгістраваны гандлёвы знак.

NN.by

3
Вожык / Адказаць
31.07.2019 / 17:30
Звучит смешно, но чем черт не шутит.
3
ugo / Адказаць
31.07.2019 / 20:19
Такое ўражанне, што яны не разумеюць азоў: калі на касцюме цэннік 900руб, то вартасць самаго касцюма 100руб, а вартасць біркi Hugo Boss 800руб. Няўжо яны думаюць, што за бірку Камволь "дурныя" еўрапейцы будуць плаціць тыя ж 800руб?
0
Александр Григорьевич / Адказаць
31.07.2019 / 23:27
ugo, ну не скажите. Вот у меня есть пинжак вышеупомянутой марки, который мне вышел ненамного дороже дорогих белорусских пиджаков. И он значительно ладнее и даже крепче сшит. Да и непонятным остаётся ценообразование у Свитанков да Сержей. Можно за те же деньги купить что-то, как вы говорите, с биркой (скорее качеством, а не биркой)
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру