Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў даручыў Генпракуратуры, Следчаму камітэту і МУС праверыць, ці ёсць сувязь паміж ляснымі пажарамі ў Сібіры і незаконнай высечкай лясоў. Такую задачу перад ведамствамі кіраўнік Кабміна паставіў па выніках нарады па сітуацыі з ляснымі пажарамі ў Краснаярску, паведамляе ТАСС са спасылкай на апарат урада.

У Сібіры склалася надзвычайная сітуацыя. Пажары ідуць на тэрыторыі каля 30 тысяч квадратных кіламетраў. Гэта як Брэсцкая вобласць па плошчы. Гаворка не пра тое, што гэтая тэрыторыя выгарыць цалкам, тым не менш, пажары маюць надзвычайны характар. Дымам ад іх зацягнула раёны Урала і Паволжа.

Пажары выклікалі масавыя пратэсты людзей у сацыяльных сетках. Многія людзі абвінавачваюць адміністрацыю Пуціна ў бяздзеянні і абыякавасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0