Сын Усамы бін Ладэна Хамза бін Ладэн, які лічыўся пераемнікам кіраўніцтва Аль-Каіды і які неаднаразова пагражаў атакаваць ЗША, памёр.
«Хамза бін Ладэн быў забіты цягам апошніх двух гадоў, але спатрэбіўся час, каб пацвердзіць яго смерць», — заявілі «Нью-Ёрк таймс» афіцыйныя прадстаўнікі ЗША пры ўмове ананімнасці.
Да аперацыі па знішчэння тэрарыста былі датычныя амерыканскія структуры, але падрабязнасці аперацыі пакуль не паведамляюцца.