Менскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца даследчая праверка па факце атручэння работнікаў арганізацыі, якая займаецца рамонтам і абслугоўваннем свідравін. Пра акалічнасці здарэння паведамляе сайт ведамства. 

31 ліпеня чацвёра работнікаў прыватнай фірмы займаліся рамонтам водазаборнай свідравіны на тэрыторыі дома-інтэрнату для ветэранаў вайны і працы ў Мінскім раёне.

На глыбіні каля 3 метраў 29-гадовы майстар страціў прытомнасць, атрымаўшы атручэнне парамі назапашаных газаў ад мотапомпы, якая працуе на бензіне. Аказаць дапамогу пацярпеламу спусціўся 24-гадовы мужчына і таксама адчуў слабасць.

Пасля іх калегі, якія знаходзіліся на паверхні, надзеўшы ахоўныя маскі, з дапамогай супрацоўнікаў інтэрната выцягнулі пацярпелых.

Чацвёра мужчын былі дастаўлены ў аддзяленне таксікалогіі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Яны знаходзяцца пад наглядам медыцынскіх работнікаў.

Тым часам следчыя з удзелам эксперта правялі агляд месца здарэння, апыталі відавочцаў. Таксама ўзятыя пробы паветра, канфіскавана абсталяванне работнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0