01.08.2019 / 15:23

Як загадкавы дэман з выпадковага партрэта можа змяніць лёс творцы — глядзіце ў РТБД 5

Ужо хутка ў РТБД распачнецца новы сезон, таму мы будзем перыядычна нагадваць пра спектаклі, вартыя вашай увагі.

У сераду 23 кастрычніка (так, не хутка, але пасля квіткоў не будзе) у тэатры пакажуць «Партрэт» — трагіфарс па матывах Гогаля. Рэжысёр-пастаноўшчык — мастацкі кіраўнік РТБД Аляксандр Гарцуеў.

Гэта фантасмагарычная, містычная, гратэскная гісторыя мастака (Чарткова) і яго жыццёвага выбару.

Кожны творчы чалавек хаця б аднойчы ў жыцці сутыкаўся з няпростым выбарам: прысвяціць сваё жыццё таму, для чаго ты быў народжаны, раскрыццю свайго таленту і служэнню высокаму, альбо паддацца спакусе багацця і ўцех.

У спектаклі глядач бачыць працэс прыняцця гэтага выбару, і чаму ўсё адбываецца так ці інакш. Містыка? Будзе. Інтрыга? Яшчэ якая. Напружанне? Хапае.

Як загадкавы дэман з выпадковага партрэта можа змяніць лёс творцы, можна будзе пабачыць 23 кастрычніка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Тых, хто чакае ўбачыць хрэстаматыйнага, марудлівага Гогаля ў пастаноўцы РТБД, чакае расчараванне. Усё па-сучаснаму, імкліва і настроена па-баявому.

Квіткі: 9.00 — 10.00 BYN

Купіць квіток на «Партрэт»

NN.by

1
Жвір / Адказаць
01.08.2019 / 15:41
прысвяціць сваё жыццё... раскрыццю свайго таленту і служэнню высокаму, альбо паддацца спакусе багацця і ўцех.
Vos` patlumačcie mnie, čamu nieļha raskryvac` svoj talient, dy služyc` vysokamu, pierabyvajučy ū bahacci dy ūciechach ? Čamu heta uzajemna vykliučajemyja zjavy ??? Nu, jak bahaccii mohuc` naškodzic` talientu ? A ūciechi jak ??? Ja nia zhodny !!!
1
Axel Justas / Адказаць
01.08.2019 / 17:18
Жвір, пагаджуся з вамі на 100 адсоткаў. Гэта проста адна з 'праграмаў' што глыбока сядзіць з часу саўка - альбо ты 'правільны' камуніст/камсамолец і не маеш права марыць аб уласнай кватэры, машыне ці прыстойнай вопратцы, альбо мяшчанін у якога гэта ёсць, але мы ўсе табой пагарджаем. А што, каб і кватэра была, і чалавек добры - ніяк нельга?
0
Кажыма праўду / Адказаць
01.08.2019 / 19:02
Выдатная аўдыякніга (рас.) «Н.В. Гоголь - Портрет» начытаная Аляксандрам Лыкавым (акцёр, «Казанова» з серыялу «Вуліцы разбітых ліхтароў»).

На жаль, беларускага перакладу «Партрэту» няма. Творы Гогаля па-беларуску:

(1) Гогаль Мікалай. Выбраныя творы («Вечары на хутары ля Дзіканькі», «Мёртвыя душы», «Рэвізор») / пер. М. Лужанін, К. Крапіва, М. Машара. – Мн.: Дзярж. выд. БССР, 1952. – 563 с. [ёсць на Беларускай Палічцы]

(2) Гогаль Мiкалай. «Тарас Бульба», «Рэвізор», «Мёртвыя душы» – Мн.: Маст. літ., 1990. – 623 с. – серыя «Скарбы сусветнай літаратуры»
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру