35-гадовы Яўген Круковіч 29 ліпеня быў прызначаны старшынёй Валожынскага райвыканкама. Да гэтага апошнія паўгода ён быў намеснікам старшыні Барысаўскага райвыканкама.
У першы дзень працы на новай пасадзе Яўген Круковіч зрабіў і выклаў у свае сацыяльныя сеткі сэлфі на працоўным месцы, на сцяне ў кабінеце вісіць партрэт кіраўніка краіны.
Яўген Круковіч родам з Салігорска. Вучыўся на «аграноміі» ў Гродзенскім аграрным універсітэце. Доўгі час працаваў на розных пасадах у Бярэзінскім раёне.