Знешні дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе вырас на 1 млрд. 382,2 млн. даляраў, або на 59,2%, і склаў на 1 студзеня 2009 года 3 млрд. 718,9 млн. даляраў ЗША. Такія звесткі абнародавала Міністэрства фінансаў.

Пры гэтым у структуры знешняга дзяржаўнага доўгу крэдыты, прыцягнутыя ўрадам Беларусі, выраслі ў мінулым годзе на 77,2% і склалі 3 млрд. 588,8 млн. даляраў (на 1 студзеня 2008 года — 2 млрд. 25,7 млн. даляраў).

Крэдыты, прыцягнутыя рэзідэнтамі пад гарантыі ўрада Беларусі, наадварот, скараціліся на 58,2% і на пачатак 2009 года склалі 130,1 млн. даляраў (на 1 студзеня 2008 года — 311 млн. даляраў).

У адпаведнасці з заканадаўствам,

знешнім дзяржаўным доўгам з’яўляецца агульная сума асноўнага доўгу Рэспублікі Беларусь і яе рэзідэнтаў па знешніх дзяржаўных пазыках на пэўны момант.

У законе «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2008 год» ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу на канец 2008 года быў устаноўлены ў памеры 6 млрд. даляраў ЗША.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0