Дзве траціны жыхароў Нарвегіі лічаць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна глабальнай пагрозай, піша нарвежская Dagbladet.

Па выніках апытання кампаніі Ipsos, 67% нарвежцаў лічаць Пуціна і Расію сур'ёзнай пагрозай для свету. 18% рэспандэнтаў ацанілі пагрозу як «вельмі сур'ёзную», 49% — як «досыць сур'ёзную».

Чвэрць удзельнікаў апытання лічаць, што пагроза ад Расіі «невялікая», два адсоткі — што яе няма зусім, а пяць працэнтаў не змаглі вызначыцца з адказам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0