Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Богдан напісаў заяву аб звальненні з пасады па ўласным жаданні.

У распараджэнні журналісткі НВ Хрысціны Бярдзінскіх з'явілася заява Богдана аб адстаўцы.

Аб адстаўцы Богдана таксама паведамляюць іншыя ўкраінскія СМІ.

Адстаўка Андрэя Богдана была ўмовай амерыканскага боку, паведамляе LIGA.net са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

«Гэта было ўмовай амерыканскага боку для сустрэчы прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам», — піша выданне.

Амерыканскія ўлады вядуць расследаванне супраць алігарха Ігара Каламойскага, юрыстам якога быў Богдан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0