2 жніўня, калі праваслаўныя святкуюць дзень прарока Іллі, у Беларусі адзначаецца Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый.

У Брэсце ў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе святкаванне сёння пачнецца з забегу «Памяць», паведамляе БелТА.

Дэсантнікі розных пакаленняў — цяперашнія вайскоўцы, тыя, хто дэмабілізаваўся раней, ветэраны — збяруцца ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, каб ускласці кветкі да помніка. Затым у памяць пра загінуўшых таварышаў адбудзецца забег на восем кіламетраў.

Таксама ў гэты дзень у брыгадзе традыцыйна праводзіцца дзень адчыненых дзвярэй са святочнай праграмай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0