Грамадства2929

Віцэ-мэр Слоніма Тарэса Юшкевіч пра скандальнае графіці: Большасць слонімцаў выказалася за рускую мову

Карэспандэнт «НН» звязаўся з намесніцай старшыні Слонімскага райвыканкама Тарэсай Юшкевіч. Рускамоўнае графіці да Дня беларускага пісьменства — сфера яе адказнасці.

Тарэса Юшкевіч. фота «Газеты Слонімскай»

У пачатку верасня ў Слоніме пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Да гэтага свята ў цэнтры горада намалявалі велізарнае графіці — тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Надпіс на ім зрабілі па-руску, але людзі абурыліся: Дзень беларускага пісьменства, дык прычым тут руская мова?

Новы віцэ-мэр Слоніма пакіне скандальнае графіці па-руску: «Дзеля захавання нацыянальна-моўнай згоды ў грамадстве»

«Па-першае, гэта графіці рыхтавалася не да Дня пісьменства, а ў межах добраўпарадкавання горада», — пачала Юшкевіч.

Чыноўніца патлумачыла, што пытанне выклікала спрэчкі сярод гараджан: разам са зваротамі ў выканкам аб тым, каб змяніць надпіс на беларускую мову, прыйшло шмат пісьмовых зваротаў аб тым, каб пакінуць усе як ёсць.

«Людзі пералічвалі розныя факты на карысць таго, каб пакінуць графіці па-руску, адзін з іх: у нас двухмоўе, таму такі надпіс можа быць. Мы правялі апытанку ў сацсетках. Большасць слонімцаў выказаліся за рускую мову.

Пісьмовыя звароты ў нас захоўваюцца ў аддзеле ідэалогіі. Іх можна пабачыць.

Графіці ж па-беларуску з'явіцца на будынку нашага цэнтра культуры», — адказала Тарэса Юшкевіч.

***

Тэрэса Юшкевіч нарадзілася ў вёсцы Харужава Ваўкавыскага раёна. Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут. Працавала настаўніцай пачатковых класаў у слонімскай школе №6, пасля намеснікам дырэктара школы па вучэбнай рабоце. У 1995 годзе пераведзена метадыстам у аддзел адукацыі райвыканкама. Тут жа працавала галоўным спецыялістам. З 2012 года ўзначаліла ўпраўленне адукацыі Слонімскага райвыканкама і з'яўлялася яго кіраўніком да сёлетняга прызначэння. 

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць