У красавіку пяць непаўналетніх жыхароў Гарадоцкага раёна выявілі ў банкамаце забытую картку, паведамляе Следчы камітэт. Яны скарысталіся ёй і здзейснілі не менш як 52 аперацыі па аплаце тавараў у крамах райцэнтра.

Ведаючы, што пры набыцці тавара, даражэйшага за 20 рублёў, трэба ўводзіць пін-код, яны куплялі дзешавейшыя рэчы. І так прагулялі 330 рублёў з чужой карткі.

Распачатая крымінальная справа за крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі. 

Следчыя нагадваюць: выявіўшы чужую банкаўскую картку, не спрабуйце праверыць баланс яе рахунку, выкарыстоўваць карту для зняцця грошай або разліку. Такія дзеянні цягнуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам.

Таксама не варта публікаваць фота з рэквізітамі банкаўскіх карт у сацыяльных сетках: звесткі могуць быць выкарыстаныя зламыснікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0