Фота Юліі Міцкевіч.

Фота Юліі Міцкевіч.

Кароткачасовыя дажджы, навальніцы і да 24 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 3 жніўня, паведамілі БелТА сіноптыкі.

У суботу будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі дажджы, днём магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман.

Вецер паўночны, паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 16-21 цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 24.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0