У дзіцячым забаўляльным выданні «Жэўжык» вы зможаце знайсці шмат пазнавальнай і карыснай інфармацыі, разнастайныя займальныя заданні (галаваломкі, лабірынты, рэбусы і г.д.), файныя коміксы, арыгінальныя майстар-класы. Матэрыялы найбольш пасуюць для дзетак ад 6 год.
У свет ужо выйшла 3 тэматычныя нумары «Жэўжыка» («Вясна і птушкі», «Вялікдзень», «Дрэвы»). Іх усе можна спампаваць тут:
Давайце рабіць часопіс разам! Аўтары чакаюць ад чытачоў водгукі на email ці ў каментары на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Дасылайце, калі ласка, свае прапановы, пра што хацелася б пачытаць, што найбольш спадабалася ў ранейшых нумарах, задавайце пытанні па новых тэмах», — заклікаюць стваральнікі часопіса.
Каментары