Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа ўсклаў на Расію ўсю адказнасць за разрыў дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, якая афіцыйна спыніла сваё дзеянне з сённяшняга дня па ініцыятыве ЗША.

«Другога лютага 2019 года ЗША далі Расіі шэсць месяцаў, каб вярнуцца ў рэжым захавання дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Расія адмовілася, таму дамова спыняецца сёння. ЗША не будуць заставацца бокам пагаднення, калі іншыя яго парушаюць. Расія нясе аднаасобную адказнасць», - напісаў Пампеа ў Twitter.

Вашынгтон абвясціў аб аднабаковым выхадзе з гэтага пагаднення ў пачатку гэтага года, звінаваціўшы Расію ў распрацоўцы ракеты, якая падпадае пад абмежаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0