Унучка амерыканскага палітыка, былога генеральнага пракурора Роберта Кэнэдзі — малодшага брата прэзідэнта ЗША — Сірша Кэнэдзі Хіл памерла ў чацвер ад перадазіроўкі наркотыкамі, паведамляюць інфармагенцтвы.

22-гадовая дзяўчына сканала ў сямейным маёнтку Кэнэдзі ў мястэчку Хайэніс-порт (штат Масачусэтс). У заяве сваякі загінулай адзначылі, што «яе сэрца было напоўнена марамі, надзеямі і любоўю». «Нашы сэрцы разбітыя пасля страты нашай любімай Сіршы», — падае выданне іх словы.

Праваахоўныя органы пачалі расследаванне. Афіцыйная прычына смерці на дадзены момант не пацверджаная.

The New York Times адзначае, што дзяўчына раней прызнавалася ў тым, што пакутуе ад дэпрэсіі. Сірша Кэнэдзі была адзіным дзіцем Кортні Кэнэдзі Хіл — дачкі Роберта Кэнэдзі і яго жонкі Этэль — і Пола Майкла Хіла.

Роберт Кэнэдзі (1925—1968) быў трэцім з чатырох сыноў сямейства Кэнэдзі. Займаў ад 1961 да 1964 года па прызначэнні свайго старэйшага брата — прэзідэнта ЗША Джона Кэнэдзі — пасаду генеральнага пракурора ЗША. Памёр 6 чэрвеня 1968 пасля смяротнага агнястрэльнага ранення ў выніку замаху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0