02.08.2019 / 14:52

Кажуць, што Віталь Гуркоў замуціў са спявачкай Дакотай 18

Шмат якія расійскія СМІ паведамляюць пра раман паміж спявачкай Рытай Дакотай і чэмпіёнам свету па тайскім боксе Віталём Гурковым.

Сайты пішуць, што пару сталі часта заўважаць разам у Маскве падчас прагулак на Патрыяршых прудах, а таксама ў Мінску.

Год таму Дакота развялася з мужам Уладам Сакалоўскім.

Зрэшты, самі Гуркоў і Дакота пакуль не дзеляцца супольнымі здымкамі ў сацсетках. Хаця агульныя знаёмыя і змяшчалі фоткі пары з адной кампаніі.

Віталь Гуркоў і Рыта Дакота ўжо сустракаліся больш за дзесяць гадоў таму, але тады гэтыя адносіны ні да чаго не прывялі.

Сама Дакота адмовілася каментаваць расійскім СМІ сваё асабістае жыццё. Не стаў гаварыць «НН» пра гэта і Віталь Гуркоў.

Віталю Гуркову 34 гады, Дакоце (Маргарыце Герасімовіч) — 29. Яны абое мінчукі. Дакота стала папулярнай як спявачка пасля ўдзелу ў «Фабрыцы зорак — 7».

Раней Віталя Гуркова звязвалі рамантычныя адносіны з гімнасткай Меліцінай Станютай, але не так даўно бамонд стаў пляткарыць пра разрыў між імі.

Спявачка з Беларусі Рыта Дакота нарадзіла першынца

Поп-спявачка Рыта Дакота разводзіцца: муж спаў з усімі запар

Сямён Цыбульскі

10
Мiця Выкручанскi / Адказаць
02.08.2019 / 15:28
...вот это да !...а кто это на фото ?
3
Nokia / Адказаць
02.08.2019 / 15:34
Ага, ў 2007 годзе гэта было
2
Мімаходзь / Адказаць
02.08.2019 / 15:51
Нешта нічога не чуваць пра свецкага шльва Івана Шылу...
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру