Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду паскорыць узгадненне з Расіяй праграмы дзеянняў па паглыбленні інтэграцыі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас па выніках нарады кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам Саўміна, перадае БелТА.

У ліку разглядаемых пытанняў на нарадзе абмяркоўвалася развіццё адносін з Расіяй. Паводле слоў прэм'ер-міністра, Аляксандр Лукашэнка больш падрабязна праінфармаваў членаў урада аб праведзеных нядаўна ў Санкт-Пецярбургу перагаворах з Уладзімірам Пуціным і даў даручэнне паскорыць работу над узгадненнем палажэнняў абноўленай праграмы дзеянняў.

«Усе першапачатковыя тэрміны, якія былі ўстаноўлены, павінны вытрымлівацца. Літаральна ўжо цяпер урад пачынае адпрацоўку са сваімі калегамі ўсіх пакуль яшчэ няўзгодненых пытанняў па паглыбленай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй», — расказаў Сяргей Румас.

Ён нагадаў, што бакам засталося ўзгадніць некалькі пытанняў па праграме дзеянняў. Як толькі гэта работа будзе завершана, пачнецца распрацоўка дарожных карт па сектарах. У лістападзе іх плануецца прадставіць кіраўнікам дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0