На праспекце Купалы адкрылі першую ў Гродне выдзеленую роварную сцежку. Яна размешчана ў раёне новага ГЦ «Трыніці». Даўжыня сцежкі — 1200 метраў, піша Hrodna.life.
Першыя веласіпедысты чакаюць, пакуль яе падоўжаць, бо з розных раёнаў да яе далёка ехаць.
Улады абяцалі ў ліпені яшчэ адну веласцежку. Па ёй можна будзе дабрацца да возера Юбілейнага. Пачатак маршруту — каля будынка ААТ «Гроднажылбуд» на вуліцы Суворава. Даўжыня веладарожкі — каля 5 кіламетраў.
Таксама плануюць павялічыць колькасць парковак і панізіць бардзюры.
0
0
0
0
0
0