У МЗС Расіі лічаць, што ўвядзенне другога пакета санкцый ЗША за хімічную атаку ў Солсберы ў сакавіку 2018 года, мэтай якой быў былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль, звязана з выбарамі прэзідэнта ЗША, паведамляе ТАСС.

Намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў заявіў, што «Адміністрацыя Трампа рэгулярна ўкараняе санкцыі і іншыя абмежавальныя меры супраць Расіі».

«Мы не здзіўлены гэтымі дзеяннямі. Я думаю, гэта частка ўнутранай палітыкі ЗША», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, «тое, што засталося ад супрацоўніцтва Расіі і ЗША» разглядаецца як сродак унутрыпалітычнай барацьбы.

Раней кіраўнік Белага дома Дональд Трамп падпісаў указ аб увядзенні другога пакета санкцый супраць Расіі за хімічную атаку ў Солсберы ў сакавіку 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0