Усяго патроху22

Сёння ноччу ў небе — Персеіды: самы прыгожы метэорны паток года

У жніўні Зямля праходзіць праз метэорны паток Персеіды. Калі неба яснае, за гадзіну на ім можна пабачыць дзясяткі знічак.

Фота: Віктар Малышчыц.

Пік метэорнага патоку сёлета прыпадзе на ноч з 12 на 13 жніўня. 

Глядзець на Персеіды лепш за межамі населеных пунктаў: вулічныя ліхтары і святло з вокнаўперашкаджаюць бачыць метэоры ва ўсёй прыгажосці.

Персеіды - метэорны паток, які з'яўляецца штогод у жніўні з сузор'я Персея. У атмасферу Зямлі на хуткасці каля 59 км/с уваходзяць дробныя часціцы хваста каметы Свіфта-Тутля. Сама камета, ядро якой дасягае 26 км у дыяметры, набліжаецца да Зямлі раз на 135 гадоў (апошні раз — у 1992). Аднак праз шлейф пакінутых ёю пылавых часціц Зямля праходзіць штогод.

Часціцы памерам з пясчынку згараюць у атмасферы Зямлі на вышыні прыблізна 80-100 км. Хуткасць, з якой яны сутыкаюцца з атмасферай, можа вар'іравацца ад 13 да 73 км/с, гэта залежыць ад вугла падзення. Для патоку Персеіды характэрная хуткасць падзення каля 50-60 км/с. Таму маленькія часціцы, валодаючы каласальнай энергіяй, успыхваюць.

Сёлета прагназуецца досыць высокая частата метэорнай плыні — каля 120 за гадзіну.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін28

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць