За апошнія дні сапёрам двойчы прыйшлося выязджаць у лясы Віцебскай вобласці - грыбнікі выявілі 60 артылерыйскіх снарадаў і 25 мінамётных мін, а таксама іншыя боепрыпасы, пішуць Народныя навіны Віцебска.

У Полацкім рэгіёне грыбнік наткнуўся на артылерыйскі снарад і паведаміў аб небяспечнай знаходцы ў міліцыю. Калі на месца прыехалі сапёры, то яны знайшлі 19 снарадаў калібру 45 міліметраў, 17 снарадаў калібру 88 міліметраў, 9 снарадаў калібра 105 міліметраў, 2 снарады калібру 152 міліметраў, 15 мінамётных мін калібру 81 міліметраў, мінамётную міну калібру 120 міліметраў, 39 артылерыйскіх узрывальнікаў.

Таксама на абясшкоджванне выбухованебяспечных прадметаў выязджалі сапёры ў лясны масіў каля вёскі Любава Віцебскага раёна. Там з зямлі яны дасталі 9 мінамётных мін, 13 артылерыйскіх снарадаў, 5 гранат «Ф-1», 4 гранаты «РГ-42» і 74 капсулі-дэтанатары.

Усе боепрыпасы адносяцца да перыяду Другой сусветнай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0