Расійскі цяжкі ўдарны беспілотнік «Охотнік» («Паляўнічы») здзейсніў першы палёт, паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны РФ.

Зрабіла беспілотнік вагой 25 тон і размахам крыла ў 19 метраў «Кампанія «Сухой». Падчас яго распрацоўкі выкарыстоўвалася тэхналогія зніжэння радыёлакацыйнай заўважнасці. Працы ішлі з 2012 года і каштавалі 1,6 млрд расійскіх рублёў (24,7 млн даляраў).

Хуткасць «Паляўнічага» — да 1400 км/г, дальнасць дзеяння — да 5000 км. Ён можа браць на борт да 2,8 тонаў узбраення.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?