04.08.2019 / 09:02

Юрый Дудзь са сцэны рок-фестывалю ў Мінску выказаў салідарнасць з маскоўскімі пратэстоўцамі ВІДЭА 34

На сцэне фестывалю «Рок за Баброў», які адбыўся 3 жніўня на аэрадроме Баравая пад Мінскам, вядучы, вядомы расійскі журналіст Юрый Дудзь, узгадаў суботнюю акцыю пратэсту ў Маскве «За свабодныя выбары». Ён назваў пратэсты «важным варушняком». Публіка сустрэла выказванні Дудзя воплескамі.

Дудзь асудзіў музыкаў, якія баяцца адкрыта заяўляць пра сваю грамадзянскую пазіцыю ў важныя для краіны часы.

«Я прыляцеў учора з горада Масква. Горада, у якім проста зараз, проста ў гэтыя хвіліны адбываецца вельмі важная і даволі стромная дзвіжуха. Так выйшла, што калі такая дзвіжуха ў нашай краіне пачынаецца, артысты, у тым ліку рок-артысты, яны дзеляцца на дзве групы, на дзве катэгорыі. Першая катэгорыя хавае свой язык паміж булкамі, баючыся згубіць кавалачак хлеба, баючыся раззлаваць некага наверсе. Ну і ўвогуле паводзіць сябе «так сабе». А другая катэгорыя, яна, натуральна, мінімальная, яна невялікая. Гэта артысты, якія працягваюць называць рэчы сваімі імёнамі, і ў творчасці, і не ў творчасці, самымі рознымі спосабамі, дасяжнымі ім», — сказаў Дудзь.

Адзін з гуртоў, які «не баяўся і не баіцца», на думку Дудзя, гэта «П***фільмы». 

«Гэта гурт, які памятае, для чаго існуе рок-музыка. Рок-музыка існуе для таго, каб нагадваць людзям пра ідэалы, а дзяржаве — пра абавязальніцтвы», — так журналіст анансаваў выхад музыкаў на сцэну. 

Саліст гурту «П***фільмы» таксама са сцэны выказаў незадаволенасць тым, у якім кірунку ідзе Расія, і салідарызаваўся з маніфестантамі.

На фестываль «Рок за баброў» на старым аэрадроме пад Мінскам сабраліся дзясяткі тысяч гледачоў. Сярод іншых, там выступілі таксама «Ляпіс-98» і «Баста». 

Чытайце таксама: У цэнтры Масквы прайшла акцыя «За свабодныя выбары», затрымана 828 чалавек

NN.by

2
Аnita / Адказаць
04.08.2019 / 09:39
Очень жаль,что искусство в основной массе,стало идеологией и многие в желании ублажить власти, из творцов и свободных людей,стали придворными шутами и лизоблюдами.
37
Antyzombie / Адказаць
04.08.2019 / 10:00
Не знайшлося свайго вядучага - паклікалі Дудзя. Крэолы хрэнавы.
8
меркаванне / Адказаць
04.08.2019 / 10:30
А дзе каментар на словы Дудзя аб выказванні грамадзянскай пазіцыі хэвімэталшы хамсы? Ці на такія тэмы небяспечна высоўваць свой язык з пазначанага места?
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру