4 жніўня завяршаецца прыём дакументаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі на платную форму навучання, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

«Сёння завяршаецца прыём дакументаў для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове. З 15 лістапада адновіцца прыём дакументаў на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ў завочнай форме атрымання адукацыі», — распавёў Сяргей Каспяровіч.

Паводле яго слоў, усяго у 2019 годзе ў ВНУ на платную форму плануецца прыняць больш за 28 тысяч чалавек. Пры гэтым павялічаны наборы па спецыяльнасцях IT-профілю, фізічнай культуры і спорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0