04.08.2019 / 21:14

Ярмошына: Беларусь з часам пяройдзе да выбараў у парламент па партыйных спісах 10

Лідзія Ярмошына выступае за выбары ў парламент па партыйных спісах. Пра гэта яна распавяла ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

«Я наогул за. Лічу, што калі ўвесь свет ідзе па шляху прадастаўлення асаблівых прэферэнцый палітычным партыям, мы не можам быць тут самымі разумнымі і ісцінай у апошняй інстанцыі», — сказала яна.

Гаворачы пра гатоўнасць палітычных партый да ўвядзення прапарцыйнай сістэмы, старшыня ЦВК адзначыла, што яны ніколі не будуць да гэтага гатовыя, калі ў іх не з'явіцца магчымасць атрымаць месца ў парламенце.

«У партыі не ўступаюць, іх шэрагі таюць, а калі там вельмі маленькае сяброўства, то там няма адбору інтэлектуальнага, адбору найлепшых — тых, хто ўвойдзе ў парламент, — дадала Лідзія Ярмошына. — Толькі пераходзячы ў эліту, партыі змогуць нарасціць колькасць сябраў і атрымаць цікавых і годных палітыкаў».

«Лічу, што мы пяройдзем (да выбараў у парламент па партыйных спісах) калі-небудзь, праўда не ведаю, калі. Гэта палітычная воля, перш за ўсё заканадаўцаў, — канстатавала старшыня Цэнтрвыбаркама. — Знізу гэта ніколі не пойдзе».

Паводле яе слоў, выбаршчык не вітае падобную сістэму, а аддае перавагу мець справу з канкрэтным чалавекам, з дэпутатам, да якога можна прыйсці са сваімі бедамі і праблемамі, а не з нейкай абязлічанай палітычнай масай, якая называецца партыяй.

«Таму альбо дзяржава ў асобе заканадаўца ідзе на гэтую рызыку свядома, вывучаючы міжнародны досвед і ставячы перад сабой перспектыву развіцця палітычных партый, альбо пакідае ўсё, як ёсць, як гэтага жадае выбаршчык», — рэзюмавала Лідзія Ярмошына.

Адказваючы на ​​пытанне, калі пачнецца выбарчая кампанія ў парламент, старшыня ЦВК праінфармавала, што пакуль у праекты дакументаў увайшлі даты выбараў у Савет Рэспублікі — 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада. На 6 жніўня прызначана пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая будзе зацвярджаць каляндарны план мерапрыемстваў.

«Што тычыцца канстытуцыйных зменаў, то наўрад ці яны чакаюцца, таму што ні ў цэнтральнай камісіі, ні ў дачыненні да іншых дзяржаўных органаў, я не бачыла, каб існавалі нейкія сфармуляваныя прапановы, якія ляглі б у аснову канстытуцыйных пераўтварэнняў», — адзначыла яна.

На думку Лідзіі Ярмошынай, тым, хто спрыяе вылучэнню кандыдатаў, грамадзкім аб'яднанням, уладам, трэба рабіць прыярытэтным вылучэнне ў парламент дэпутатаў мясцовых саветаў.

«Увесь свет ідзе па такім шляху: спачатку працуеш на нізавым узроўні, потым праходзіш у парламент. Думаю, што людзі, якія папрацавалі на мясцовым узроўні, а на абласным, мінскім гарадскім — гэта ўжо гатовыя дэпутаты парламента», — дадала старшыня ЦВК.

NN.by

0
Алесь Радзіміч / Адказаць
04.08.2019 / 21:25
Някчэмнасьць...
1
олега / Адказаць
04.08.2019 / 22:19
Как раз то избиратель за партийные списки,по крайней мере там есть программа партии.что касается конкретных людей,за которые агитирует Ермошина то 99% избирателей не знает,кто их депутат и соответственно не понятно кого они представляют в парламете.наверное они просто структура адинистрации президента,не более
1
Свободный / Адказаць
04.08.2019 / 22:38
Госпади маразматический совок убитая страна обманутые рабы
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру