Фонд «Краіна замкаў» запрашае на экскурсію па месцах, звязаных з гісторыяй Слуцкай зямлі.

Спачатку мы заедзем у невялікую вёску Замосце, дзе захаваўся старажытны храм, пабудаваны ўладальнікамі Слуцка, князямі Радзівіламі, яшчэ ў 1620 г.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Мы наведаем і самы загадкавы горад Беларусі Слуцк. Горад, які раней называлі самай вялікай крэпасцю Вялікага Княства Літоўскага.

Даведаемся пра захапляльную гісторыю князя Багуслава Радзівіла. Паспрабуем разгадаць таямніцу паходжання герба Слуцка — «Пегаса». Паглядзім на помнікі князёўнам Анастасіі і Сафіі Слуцкім, а таксама паспрабуем разабрацца, да якой канфесіі насамрэч належала праваслаўная святая. Убачым помнікі Слуцкаму поясу, майстру Лявону Маджарскаму, які наладзіў тэхналогію вытворчасці слуцкіх паясоў. Даведаемся, у чым памыляўся Максім Багдановіч у вершы «Слуцкія ткачыхі». Убачым адзіны ў Беларусі драўляны кафедральны сабор. Зразумеем, што такое слуцкая «бэра»…

Пабываем і ў Старых Дарогах, дзе знаходзіцца адзін з найцікавейшых музеяў Беларусі — прыватны мастацкі музей Анатоля Белага.

Разынка экскурсіі: наведванне новага музея гісторыі слуцкіх паясоў на фабрыцы «Белмастацпромыслы», дзе ў 2013 годзе адрадзілі вытворчасць гэтых шэдэўраў.

Экскурсія пройдзе па-беларуску. Экскурсавод - Іван Сацукевіч.

Даведацца падрабязнасці і запісацца ў вандроўку па слаўнай Случчыне можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0