05.08.2019 / 14:32

Лукашэнка сустрэўся з начальнікам ААЦ

Андрэй Паўлючэнка на сустрычы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэем Паўлючэнкам. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся вынікамі выканання ранейшых даручэнняў па развіцці дадзенай структуры. Абмеркаваныя таксама асноўныя напрамкі працы ААЦ, актуальная тэматыка, якая ляжыць у поле зроку цэнтра, кадравыя пытанні.

Андрэй Паўлючэнка далажыў аб суправаджэнні цэнтрам рэзанансных крымінальных спраў, а таксама шэрагу буйных інфраструктурных праектаў.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру