«Пабываў на нядзельнай імшы ў цікавым месцы. Ёсць такая весачка пад Гродна — Караліно. Там адраджаюць фальварак Тызенгаўза. У гэтым фальварку была таксама каплічка. Сучасныя ўласнікі адбудавалі яе і перадалі мясцовай парафіі, — піша на сваёй старонцы ў фэйсбуку Арцём Ткачук. — Цяпер кожную нядзелю тут служыцца святая Імша.

Уявіце: маляўнічы парк, возера, прыгожыя будынкі і сярод усяго гэтага — маленькая каплічка, у якую змесціцца максімум чалавек 20—30. Прыходзяць мясцовыя людзі, літургія. Пазней шпацыр, дзеці могуць пагуляць на пляцоўцы. Прыгажосць!» — захапляецца Арцём Ткачук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?