05.08.2019 / 16:21

«Каменны Лог» пасля рэканструкцыі будзе прымаць у 3 разы больш машын 2

Прапускная здольнасць пункта пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы пасля яго рэканструкцыі павялічыцца ў тры разы, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Калі сёння прапускная здольнасць складае 2 тысячы аўтамабіляў, то пасля рэканструкцыі з 2020 года яна складзе 6 тысяч — 3,5 тысячы легкавых, 2,4 тысячы грузавых, 100 аўтобусаў.

У пункце пропуску ўпершыню будзе прадугледжана рэверсіўная канальная сістэма для афармлення транспартных сродкаў з 32 каналаў — па 16 у кожным кірунку.

У залежнасці ад колькасці транспартных сродкаў на ўезд або выезд з краіны, колькасць каналаў можна будзе змяняць па напрамках руху. Гэтая сістэма дазволіць зрабіць працу пункта пропуску больш зручнай.

NN.by

1
Ліцьвін металіст / Адказаць
05.08.2019 / 17:10
Гэта канешне вельмі добра, але калі жмудзіны будуць як і раней, ледзь варушыць пятай кропкай, то ад гэтых новаўвядзеньняў сэнсу нуль, бо з таго боку па ранейшаму будзе срака.
0
reis / Адказаць
12.08.2019 / 22:08
давайце яшчэ мост пашырым у Бераставіцы! ну сорамна дзьве багатыя краіны Беларусь і Польшча, а мост такі вузененькі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру