З выставы плакатаў CZEŚĆ BRZEŚĆ! у Брэсце, падрыхтаванай студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі мастацтваў у Катавіцах да 1000-годдзя Брэста, знялі скандальны плакат. Пра гэта паведаміў у сябе ў Instagram брэсцкі краязнаўца Іван Чайчыц.

Аўтарка плаката, Іаана Ледварух, узяла за аснову манумент «Мужнасць», які знаходзіцца ў Брэсцкай крэпасці. На плакаце салдат у акулярах, ён усміхаецца і робіць сэлфі.

Гэтая праца выклікала бурную дыскусію ў сацсетках. Адны палічылі плакат крэатыўным, іншыя асудзілі яго аўтарку, палічыўшы, што гэта абраза памяці.

Чытайце таксама: Плакат, прысвечаны 1000-годдзю Брэста, выклікаў вялікія спрэчкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0