Школьнікі і выхаванцы спартыўных школ змогуць на бязвыплатнай аснове наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартыўныя збудаванні. Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка, піша БелТА.

Дакумент накіраваны на «падвышэнне эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці».

«З улікам таго, што такія аб'екты ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных сродкаў, школьнікам і выхаванцам спартыўных школ дадзена магчымасць доступу да іх на бязвыплатнай аснове і без кампенсацыі камунальных і іншых расходаў для арганізаваных заняткаў фізічнай культурай і спортам», — адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0