У ЗША навукоўцы злавілі 112-гадовага вялікаротага буфала (Ictiobus cyprinellus), піша Science Alert.

Даследчыкі вылоўлівалі вялікаротага буфала ў амерыканскім штаце Мінесота ў 2011-2018 гадах. Рыб фатаграфавалі, вымяралі, забяспечвалі датчыкамі сачэння і адпускалі ў натуральнае асяроддзе пасялення, а 386 рыбін адправілі на вывучэнне ў лабараторыю.

Навукоўцы вызначалі ўзрост злоўленых рыб па стане аталітаў на іх вушах.

Шматгадовыя назіранні за рыбамі дапамаглі знайсці самку-доўгажыхарку. Раней эксперты лічылі, што сярэдні ўзрост вялікаротага буфала — 26 гадоў. Аднак праведзеныя аналізы паказалі, што большасці адлоўленых рыбін было ад 80 да 90 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0