Жыхарка Аўстраліі Кэры Робертсан першай у краіне скарысталася правам на эўтаназію паводле новага закона ў штаце Вікторыя. Прычынай стаў рак, паведамляе AFP.

Праз хваробу жанчына пакутавала і адчувала неверагодны боль.

Рашэнне аб смерці жанчыны аўстралійскія ўлады абмяркоўвалі на працягу 26 дзён. Пасля ўхвалы эўтаназіі хворай далі спецыяльныя прэпараты, і Робертсан памерла.

Аўстралійскі штат Вікторыя ў 2017 годзе легалізаваў эўтаназію, у чэрвені 2019 закон уступіў у сілу. Вікторыя з'яўляецца адзіным штатам Аўстраліі, у якім дазволена эўтаназія.

У Робертсан дыягнаставалі рак малочнай залозы ў 2010 годзе. Пазней лекары выявілі метастазы ў яе касцях, лёгкіх, мозгу і печані. Пацыентка вырашыла спыніць лячэнне, бо пабочныя эфекты ад хіміятэрапіі сталі невыноснымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0