05.08.2019 / 21:33

Вады на Месяцы аказалася больш, чым меркавалі раней 1

Месяц і Меркурый, найбліжэйшая да Сонца планета, могуць мець значна больш вадзянога лёду, чым лічылася раней, сведчаць новыя даныя, піша weather.com.

Калі гэта пацвердзіцца, гэты патэнцыйны запас замерзлай вады на Месяцы можна выкарыстоўваць для правядзення там працяглых даследчых місій і пачатку каланізацыі зямнога спадарожніка.

Патэнцыйныя адклады лёду выяўленыя ў кратарах паблізу полюсоў Месяца і Меркурыя.

Полюсы Меркурыя і Месяца з'яўляюцца аднымі з самых халодных месцаў у нашай сонечнай сістэме. У адрозненне ад Зямлі, восі кручэння Меркурыя і Месяца арыентаваны так, што ў сваіх палярных абласцях Сонца ніколі не падымаецца высока над гарызонтам.

У некаторыя кратары Сонца наогул ніколі на заглядвала, і там можна знайсці ваду, якая замерзла мільярды гадоў таму.

NN.by

3
Свободный / Адказаць
06.08.2019 / 08:43
Ооой интересно а ам точно вода Н2О а не иные соединения похожие внешне на воду
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру