pixabay.com

pixabay.com

Кратар Ламаносаў у паўночным паўшар'і Марса, магчыма, узнік у выніку падзення на паверхню Чырвонай планеты буйнога нябеснага цела. Яно выклікала наймагутнае цунамі ў паўночным акіяне, што існаваў 3 млрд гадоў таму на Марсе.

Такую гіпотэзу высунула міжнародная група навукоўцаў, даследуючы 120-кіламетровы кратар, названы ў 1973 годзе ў гонар расійскага вучонага Міхаіла Ламаносава, піша ТАСС.

Памеры кратара сведчаць, што нябеснае цела, якое ўпала на Марс, было вельмі буйным, параўнальным па памерах з 10-кіламетровым астэроідам, што ўпаў на Зямлю 66 млн гадоў таму і стаў прычынай масавага вымірання дыназаўраў. 

Напамінам пра даўнюю катастрофу на Марсе сталі западзіны, якія нагадваюць тыя ўтварэнні, якія ўзнікаюць на Зямлі пасля цунамі.

Век кратара адпавядае веку западзін, якія ўтварыліся пасля цунамі. Памеры кратара адпавядаюць разлікам, пры якіх ацэньваліся наступствы падзення нябеснага цела ў неглыбокі салёны акіян. Акрамя таго, у кратара разбураная частка грэбня, што таксама можа сведчыць пра ўздзеянне магутнай хвалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0