Астравецкі райаддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу па факце прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці, піша прэс-служба СК.

3 жніўня пад вечар у лесе каля Астраўца, падчас стральбы з лука па мішэні, быў траўмаваны 41-гадовы мясцовы жыхар. Страла трапіла яму ў шыю. Мужчына шпіталізаваны.

У здзяйсненні злачынства абгрунтавана падазраецца яго 23-гадовы знаёмы. Ён затрыманы.

Праваахоўнікі высвятляюць абставіны, аглядаюць месца здарэння, дапытваюць відавочцаў. Выснову аб прыналежнасці лука да катэгорыі кідальнай зброі, а таксама яго стралковыя характарыстыкі, будуць высветлены спецыялістамі ў рамках экспертызы кідальнай зброі.

Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0