Фота Ірыны Малиноўскай.
За ноч з суботы на нядзелю 4 жніўня міліцыянты склалі 49 адміністрацыйных пратаколаў на аматараў распіваць алкаголь у неналежных месцах. Як сцвярджае міліцыя, гэта толькі тыя грамадзяне, якія ў адказ на абгрунтаваныя заўвагі пачыналі грубіяніць, канфліктаваць, даказваць, што на Зыбіцкай піць можна ўсюды. Тых, хто рэагаваў адэкватна, не чапалі.