Прачнуўшыся пасля саліднай дозы алкаголю, 43-гадовы барысаўчанін выявіў, што яго сяброўка знікла, а разам з ёй — і аўтамабіль Ford Escort. Мужчына тут жа звярнуўся ў аператыўна-дзяжурную службу Барысаўскага РУУС, піша tut.by.

Фота: ГІГС Барысаўскага РУУС.

Фота: ГІГС Барысаўскага РУУС.

У той вечар пацярпелы разам са знаёмай дзяўчынай прыехаў на машыне ў госці да сябра ў вёску Крацэвічы Барысаўскага раёна. Там прыяцелі да позняй ночы адпачывалі і пілі гарэлку.

…Дзяўчыну за рулём іншамаркі знайшлі ў кювеце за 16 кіламетраў ад вёскі. Яна не справілася з кіраваннем і з'ехала ў канаву.

У крыві ў дзяўчыны было 1,5 праміле алкаголю. Правоў на кіраванне транспартным сродкам у згоншчыцы ніколі не было.

Як прызналася дзяўчына, у кампаніі ёй стала сумна і яна захацела вярнуцца ў горад. А дабрацца ў раённы цэнтр можна толькі на аўтамабілі, і яна вырашыла скарыстацца тым, што сябар спіць — узяла ключы ад яго машыны.

У дачыненні да жанчыны распачатая крымінальная справа па факце згону. Ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0