У Расіі п'яны кіроўца аўтамабіля Citroen ў форме дэсантніка ўляцеў на хуткасці на могілкі і разбурыў некалькі магіл. Пра гэта піша Ren.tv.

Праз дзень пасля святкавання Дня ВДВ двое дэсантнікаў вырашылі працягнуць сабе свята. Падпіўшы, яны селі ў аўто і адправіліся шукаць прыгод. Так яны дабраліся да могілак. Мужчыны на хуткасці знеслі агароджу могілак і ўляцелі ў магілы. Машына зраўняла з зямлёй некалькі пахаванняў.

Стан алкагольнага ап'янення не даў кіроўцу з'ехаць з месца здарэння. Дэсантнік прызнаў сваю віну, але пазней сказаў, што не памятае, ці менавіта ён быў за рулём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0