06.08.2019 / 12:29

Глядзіце новыя ўмовы для карыстальнікаў хатняга інтэрнэту МТС 2

Гэтым летам аператар сувязі МТС абнавіў лінейку паслуг «Iкс». На мабільных нумарах карыстальнікаў паслуг «Х5» і «Х6» цяпер дзейнічае безліміт званкоў ва ўсе сеткі краіны.

Раней на гэтых паслугах дзейнічала абмежаванне ў 400 хвілін, і толькі новыя абаненты маглі карыстацца безлімітнымі званкамі 12 месяцаў з моманту падключэння. Цяпер паслугі «Iкс» уключаюць безлімітныя званкі ўнутры краіны, безлімітны хатні і мабільны інтэрнэт.

Нагадваем, што новыя ўмовы дзейнічаюць як для абанентаў, якія падключыліся ўпершыню, так і для тых, хто ўжо карыстаецца паслугамі «Х5» і «Х6». Абедзве лінейкі «Iкс» прадастаўляюць доступ да хатняга інтэрнэту на хуткасці да 100 Мбіт/с днём і да 200 Мбіт/с ноччу. А за дадатковыя 5 рублёў на месяц да іх можна далучыць безліміт мабільнага інтэрнэту і званкоў ва ўсе сеткі.

«Х5» дазваляе карыстацца адным мабільным нумарам на такіх умовах, «Х6» — двума нумарамі. Паслуга «Х6» таксама ўключае тэлевізійны сэрвіс «МТС ТБ» і ліцэнзійны антывірус для ПК і смартфона Dr. Web.

Для новых абанентаў хатняга інтэрнэту МТС дзейнічае акцыя: на працягу першых 12 месяцаў пасля падключэння паслугі «X5» і «X6» будуць прадастаўляцца са зніжкай на хатні інтэрнэт.

УНП 800013732, СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»

1
даведка / Адказаць
06.08.2019 / 13:18
Вот бы оператор связи МТС в этом вопросе скооперировался со своей материнской компанией "Белтелеком"! 
3
Юджын / Адказаць
06.08.2019 / 17:12
даведка, яны трохі ў іншых стасунках :) хутчэй як зводныя брат і сястра, бо ў Белтэлекам "бацька" - дзяржава, а ў МТС - дзяржава і расейскі МТС. І дарэчы, недзе год-два таму яны такі супрацоўнічалі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях - пры падключэнні на Белтэлекам давалі зніжкі і выгадны тарыф на МТС. Здаецца зараз такога няма, а шкада, бо стацыянарны інтэрнэт ад МТС далёка не паўсюль дасяжны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру